Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

 БЯлымшчына

 

 

   

Вёска ў Суботніцкім сельсавеце.У 2-й палове XVIII ст. фальварак Суботніцкай парафіі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 20 рэвізскіх душ, у складзе маёнтка Жамыслаўль, уласнасць памешчыцы Умястоўскай. У 1897 г. 7 двароў, 48 жыхароў, у 1909 г. 9 двароў, 75 жыхароў, 63 дзесяціны зямлі. 3 1921 г. вёска (13 двароў, 71 жыхар) у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. (16 двароў, 106 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 27.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1952 г. арганізаваны калгас імя А.С.Пушкіна, затым у калгасе імя Калініна. 3 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1970 г. 58 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Жамыслаўль». У 1999 г. 6 двароў, 8 жыхароў.

смотрите также:
Warning: require_once(/home/gic/public_html/bialymshchyna/setlinks_9a80c/slsimple.php) [function.require-once]: failed to open stream: No such file or directory in /home/gic/public_html/bialymshchyna/index.htm on line 360

Fatal error: require_once() [function.require]: Failed opening required '/home/gic/public_html/bialymshchyna/setlinks_9a80c/slsimple.php' (include_path='.:/usr/lib/php:/usr/local/lib/php') in /home/gic/public_html/bialymshchyna/index.htm on line 360